Каманда РУП «Баранавіцкі ЦСМС» прыняла ўдзел у ХІІІ Рэспубліканскай спартакіядзе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
З 30-га жніўня па 1-е верасня на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» прайшла XIII Рэспубліканская спартакіяда сярод арганізацый сістэмы Дзяржстандарту дзе ўдзельнікі прадэманстравалі фізічную падрыхтоўку, спрыт, трапнасць, камандны дух і волю да перамогі.
Мерапрыемства прымеркавана да Года якасці і прайшло пад дэвізам «Якасць і вынік у кожным руху!».
Яркае адкрыццё з музычнымі і танцавальнымі нумарамі дадало святочнасць спартыўнаму мерапрыемству.
У рамках спартакіяды праведзены спаборніцтвы па плаванні, дартсе, эстафеце і трохбор'і, а таксама спартыўна-турыстычным мнагабор'і. Кіраўнікі арганізацый прынялі ўдзел у спаборніцтвах па стральбе.
Пераможцам спартакіяды стала каманда РУП «Гродзенскі ЦСМС».
Наша каманда выступіла годна.
Дырэктар Аляксандр Карповіч у спаборніцтвах па стральбе сярод кіраўнікоў заняў I месца.
У асабістым першынстве па спартыўным трохбор'і другое месца заваявала інжынер аддзела метралогіі Цісельская Вольга.
Творчыя і крэатыўныя здольнасці каманды паказалі ў конкурсе мастацкай самадзейнасці. Конкурс ператварыўся ў сапраўдны музычны фестываль: кожная каманда-удзельніца падрыхтавала яркія і запальныя выступленні, якія выклікалі буру авацый.
Станоўчыя эмоцыі ад гэтай спартакіяды сталі магчымыя дзякуючы зладжанай рабоце арганізатараў мерапрыемства – Гродзенскі ЦСМС.
Камандны дух, узаемная падтрымка і імкненне да перамогі, якія былі праяўленыя ў гэтыя дні, застануцца надоўга ў памяці ўдзельнікаў, нададуць ім энергіі і новых сіл у выкананні прафесійных задач. XIII Рэспубліканская спартакіяда сярод арганізацый Дзяржстандарту пакінула сапраўды незабыўныя ўражанні, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Такія мерапрыемствы гуртуюць калектыў, даюць магчымасць лепш пазнаць адзін аднаго, далучаюць да здаровага ладу жыцця.